Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень маці

Дата: 17 октября 2018 в 20:10
Автор: Мамчиц Т. С.
366 просмотров

      З 8 па 14 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. Сярод мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага дня, былі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, паэтычная скарбонка, конкурсы творчых работ пра маму. У файе яркімі восеньскімі краскамі расквецілася выстава “Я збяру букет для мамы, будзе ён прыгожы самы”. У пачатковых класах працавала творчая майстэрня па вырабу падарункаў. Шмат цёплых слоў і пажаданняў у адрас самых дарагіх людзей гучала падчас святочнай праграмы ў 3-ім класе. Традыцыйнай стала акцыя “Дзясяткі для маёй матулі”. Захапіла дзяцей і стварэнне электроннага альбома, у склад якога ўвайшлі фотаздымкі мам, а таксама  напісаныя да іх міні-сачыненні “Калі я думаю пра маму…”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.