29.09.2023 Круглы стол “Партрэт сучаснага падлетка. Як змагацца са стрэсам”
Падчас правядзення бацькоўскага ўніверсітэту бацькі навучэнцаў 8 класа разам з класным кіраўніком Арэхам М.У. разгледзелі фізічныя і псіхалагічныя асаблівасці падлеткавага ўзросту, абмеркавалі асноўныя правілы, якія неабходна ўлічваць бацькам пры ўзаемадзеянні з падлеткамі. Напрыканцы бацькам была парэкамендавана памятка "Як дапамагчы падлетку справіцца са стрэсам".