Праблема, мэта і задачы ўстановы адукацыі
на 2023 / 2024 навучальны год:
ПРАБЛЕМА: Павышэнне якасці адукацыі праз фарміраванне станоўчай вучэбнай матывацыі навучэнцаў
МЭТА: Стварыць неабходныя ўмовы для павышэння якасці адукацыі з улікам патрабаванняў кампетэнтнаснага падыходу да навучання і выхавання
ЗАДАЧЫ:
1. Развіваць кампетэнцыі і прафесійнае майстэрства педагогаў праз сістэму метадычнай работы, павышэнне кваліфікацыі і самаадукацыі.
2. Павышаць эфектыўнасць вучэбных і факультатыўных заняткаў на падставе сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу.
3. Забяспечыць матывацыю здольных навучэнцаў праз эфектыўны ўдзел у алімпіядным руху і навукова-даследчай дзейнасці.
4. Фарміраваць асобу будучага актыўнага грамадзяніна, навыкі здаровага ладу жыцця і культуры паводзін.