Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Непрыгожы почырк

Дата: 30 сентября 2015 в 19:49

Непрыгожы почырк

        Неахайны і неразборлівы почырк становіцца істотнай перашкодай на шляху да паўнавартаснага пісьма ў якасці сродку зносін, у той час як каліграфічны почырк выхоўвае ў дзяцей акуратнасць, працавітасць, добрасумленнасць і старннасць у адносінах да любога віду дзейнасці, спрыяе эстэтычнаму выхаванню малодшага школьніка.

        Для вучняў пачатковых класаў характэрны агульны стыль пісьма, але з цягам часу ў дзяцей з’яўляюцца і некаторыя індывідуальныя асаблівасці почыркаў. Вылучаюць наступныя прычыны іх узнікнення:

  • Стараннае дзіця ў большасці выпадкаў піша акуратна і правільна.
  • Некаторыя дзеці пішуць значна павольней, чым таго патрабуе праграма. У выніку яны спяшаюцца і парушаюць правілы каліграфіі.
  • Калі вучань дрэнна чытае або не засвойвае праграму па мове, то ён затрымліваецца з выкананнем заданняў і, як вынік, піша неахайна.
  • Некаторым дзецям перашкаджаюць пісаць акуратна парушэнні зроку, маторыкі і іншыя захворванні. У такіх выпадках бацькам трэба звярнуцца да ўрача.

      Неабходна памятаць, што поспех у фарміраванні навыку пісьма, і асабліва ў выпрцоўцы каліграфічнага почырку, шмат у чым залежыць ад таго, ці прытрымліваюцца дзеці асноўных гігіенічных норм. Засвоіць правільную пасадку, спосаб трымаць ручку і тэхніку пісьма магчыма толькі пры пастаянным кантролі з боку дарослых. Заўвагі “Не так сядзіш” або “Няпрвільна трымаеш ручку” мала дапамагаюць. Малодшым школьнікам трэба не толькі тлумачыць, але і паказваць, як правільна сядзець і трымаць ручку.

        Працягласць бесперапыннага пісьма не павінна перавышаць у 1 класе – 5 хвілін, у 2 класе – 8 хвілін, у 3 класе – 12 хвілін, у 4 класе – 15 хвілін.

      Пажадана разам з малым аналізаваць недахопы яго пісьма, выяўляць адхіленні ў форме, прапорцыях, памеры, нахіле і злучэнні літар, цярпліва дапамагаць выконваць практыкаванне за практыкаваннем.

       Парушэнні каліграфіі ўзнікаюць найчасцей з-за таго, што дзеці не сочаць за тым, як ляжыць сшытак. Вугал нахілу сшытка справа да краю стала павінен быць прыблізна роўным 25 градусам. Каб захаваць такое яго становішча, можна наклеіць на стол вузкую палоску каляровай паперы (найлепш зялёнай). Яна будзе паказваць малодшаму школьніку, як трэба правільна пакласці сшытак. Пад час пісьма сшытак неабходна перамяшчаць уздоўж палоскі. Пачатак радка павінен знаходзіцца насупраць сярэдзіны грудзей. Захоўваць правільны нахіл літар у словах дзецям дапамогуць практыкаванні ў напісанні складоў з аднолькавымі элементамі і складоў, якія чаргуюцца з рысачкамі.

        Калі малодшы школьнік піша літары неаднолькавай вышыні, то бацькам трэба навучыць яго параўноўваць вышыню літары, якую ён піша, з ужо напісанымі літарамі і словамі ў радку. Напрыклад, дзіця піша слова сон. Пасля таго як будзе напісана літара с, яно павінна паглядзець, якая атрымалася вышыня гэтай літары, і напісаць літару о такой жа вышыні і г. д. Неабходна звярнуць увагу вучня на тое, што прамежак паміж элементамі літар і літарамі павінен быць роўным палове вышыні малой літары, прамежак паміж словамі ў сказе – шырыні малой літары н.

     Выпрацаваць правільны нахіл літар і прамежак паміж літарамі і іх элементамі дзіцяці дапамогуць разнастайныя модульныя сеткі. Яны разліноўваюцца чорнай тушшу і падкладваюцца пад аркуш, на якім піша вучань. У модульнай сетцы кожнаму элементу літары адпавядае свая клетка. Аднак неабходна ўлічваць, што такое пісьмо становіцца павольным, а аб’ём выкананай работы – невялікім.

        Выпрацаваць прыгожы почырк у дзяцей можна толькі ў тым выпадку, калі малодшы школьнік будзе сістэматычна прыкладаць усе свае намаганні для захавання правіл пісьма. Стараннасць жа ўзнікае, калі вучань усвядоміць сваю няўмеласць, зразумее значэнне выкананых практыкаванняў. зацікавіцца дасягненнем мэты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.