Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кніга ў сям'і

Дата: 30 сентября 2015 в 19:41

Кніга ў сям’і

         Наяўнасць кніг у сям’і яшчэ не гаворыць пра тое, што дзеці будуць любіць чытаць. Пры фарміраванні чытацкага інтарэсу трэба паклапаціцца, каб яны чыталі разанажанравую літаратуру: казкі, апавяданні, навуковую фантастыку, вершы, гумарэскі, байкі і г. д.

         Пажадана, каб у доме быў куточак чытання. Камплектуецца асабістая бібліятэка малодшага школьніка ў залежнасці ад яго інтарэсаў, полу і ўзросту, матэрыяльных магчымасцей сям’і. У куточку чытання абавязкова павінны быць любімыя дзецьмі творы мастацкай літаратуры. Магчыма, гэта будуць першыя кніжкі з памятным надпісам, якія падарылі бацькі, а можа, апавяданне пра любімую жывёлу або прыгодніцкая аповесць.

         Мэтазгодна мець у сям’і даведачныя, навукова-папулярныя і мастацкія выданні па школьнай праграме, якія дапамогуць дзецям падрыхтавацца да заняткаў, а таксама кнігі і перыядычныя выданні, што падштурхнуць малога да развіцця ўласных здольнасцей. Гэта кнігі серыі “Я пазнаю свет”, “Энцыклапедыя малодшага школьніка”, слоўнікі, атласы і інш. Малодшы школьны ўзрост – час пошуку адказаў на мноства пытанняў. Псіхолагі сцвярджаюць, што маленькае дзіця за дзень просіць адказаць на 200 пытанняў. З узростам іх колькасць памяншаецца, але самі пытанні становяцца больш складанымі.

         Вядома, што малодшым школьнікам больш падабаецца слухаць чыёсьці    чытанне,    чым    чытаць    самім,  таму  прывучаць іх да кнігі трэба

паступова. Бацькам неабходна паклапаціцца аб тым, каб жаданне пачытаць не выцяснялася ў дзяцей іншымі інтарэсамі: спартыўнымі заняткамі, камп’ютэрнымі гульнямі, праглядам тэлеперадач або відэазапісаў.

         Каб дапамагчы сыну або дачцэ зарыентавацца ў агромністым свеце разнастайнай літаратуры і абраць пэўную кнігу для чытання, трэба хаця б зрэдку наведваць разам з дзіцем бібліятэкі і кнігарні. Купляць кнігі пажадана таксама разам з дзецьмі, перад тым, як гэта зрабіць, пажадана пазнаёміцца з іх зместам: прачытаць анатацыю ці зварот да чытача, прагледзець некалькі старонак, звярнуць увагу на ілюстрацыі і афармленне.

         Для малодшых школьнікаў мэтазгодна набываць тонкія кніжкі з вялікімі малюнкамі. Пажадана, каб дзеці запаміналі назву кнігі, імя аўтара, спрабавалі самі знайсці інфармацыю пра яго. Неабходна прывучаць малых пры самастойным чытанні фіксаваць узнікшыя пытанні, каб потым іх задаць дарослым або прачытаць пра гэта ў даведачнай літаратуры. Можна парэкамендаваць цікавыя месцы з кнігі выпісваць у сшытак або, калі кніга ўласная, акуратна рабіць паметкі на палях. Галоўнае, трэба прывучаць маленькага вучня чытаць ўдумліва, унікаць пры гэтым у сэнс кожнага слова.

          Дапамогуць зацікавіць дзіця чытаннем простыя гульні: “Узгадай твор па цытатах або ілюстрацыях”, “Зрабі малюнак да кнігі”, “Выдай рукапісны літаратурны часопіс” і да т. п.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.