Пароль - акцябронак: вынікі гульні

Дата: 7 октября 2018 в 19:15
312 просмотров

       У мінулым навучальным годзе вучні 1 – 4 класаў нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай гульні “Пароль акцябронак: тэрыторыя асаблівага прызначэння”, арганізаванай  ГА “БРПА” і дзіцячай газетай “Зорька”. За час гульні акцябраты прайшлі восем маршрутаў, падчас якіх выканалі шмат інтэлектуальных і творчых заданняў. Фотаздымкі, творчыя работы дзяцей склалі акцябрацкі дзённік. Па выніках раённага этапу наша каманда “Дружныя рабяты” адзначана Дыпломам за ІІІ месца, а таксама ўзнагароджана  Граматай Віцебскага абласнога Савета ГА “БРПА” за ўдзел у абласным этапе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.