Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок Мужнасці

Дата: 8 февраля 2019 в 18:49
Автор: Мамчиц Т. С.
347 просмотров

     5 лютага для піянераў 5-8 класаў прайшоў Урок Мужнасці “Юныя героі”, прысвечаны Дню юнага героя - антыфашыста.

    Урок быў праведзены самімі вучнямі з дапамогай педагога-арганізатара Гваздзеўскай Юліі Віктараўны.

      Піянеры выходзілі да дошкі і чыталі вершы пра юных герояў, пра тых, хто побач з дарослымі мужна змагаўся супраць фашызму, за мір ва ўсім свеце.

      Падчас урока мы прагледзелі прэзентацыю пра тых дзяцей, якім было прысвоена званне Героя СССР. Затым усім піянерам былі раздадзены плакаты з біяграфіяй некаторых юных герояў, і вучні мелі магчымасць паведаміць прысутным аб подзвігах таго героя, які яму выпаў.

     Адбыўся і прагляд фільму “Связь поколений”, які прайшоў на абласны конкурс відэаролікаў “Сердцем прикоснись к подвигу”.

       Напрыканцы - хвіліна маўчання пад удары метранома. Бо вельмі важна, каб герояў памяталі і ніколі пра іх не забывалі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.