Дзень дублёра - 2020

Дата: 6 марта 2020 в 21:39
246 просмотров

       Дзень дублёра ў нашай школе стаў ужо традыцыйным. Вось і на гэты раз напярэдадні свята 8 Сакавіка ў ролі настаўнікаў выступілі навучэнцы старэйшых класаў. Вельмі сур'ёзна і адказна аднесліся да сваіх абавязкаў Кукштэль Дар'я, якая выступіла ў ролі дырэктара, Тарасенка Елізавета, якая выконвала абавязкі намесніка дырэктара, а таксама Галяш Кацярына, Гінько Аліса, Васьковіч Марына, Шуканава Яна,Грыбко Іван, Баль Вікторыя, і Януш Сцяпан, якія працавалі ў гэты дзень настаўнікамі. Прыемна тое, што менавіта з гэтай прафесіяй некаторыя з іх жадаюць у будучым звязаць сваё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.